Першы замаразак скiнуу...
Першы замаразак скінуў
Лісце з вішні. Першы сум!
Замарозіў павуціну
І лясны суцішыў шум.
І счарнелыя вяргіні
Апусцілі рукі ўніз.
І туман пануе сіні –
Позняй восені капрыз.
Трэба выкапаць вяргіні,
Да вясны ў цяпло схаваць.
У туманнай сіняй плыні
Будзе сэрца спачываць.
10. 11. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120111003517