Да вечнасцi

Я сыду ў далёкую краіну,
Ў невядомы свет, краіну мрой.
Цяжар спраў нашчадкам я пакіну,
Каб нырнуць у вечнасці спакой.

І адтуль я буду назіраці -
Толькі гэта будзе клопат мой -
Пры кані як спіну гне араты,
Рунь як уздымаецца вясной,

Як сачацца рэкі сіняй змейкай,
І да іх між траў цурчыць ручай.
Не скуе Ўладар работай нейкай,
А спакойна скажа: «Назірай!»

Паркалёвы луг з нябёс уквечу,
Хай палае зорнаю расой.
Жартам пабуджу ў гняздзе малечу,
Каб узняць вясёлы свой настрой.

Закалыша ветрык ў мяккіх травах -
Так прыемна дыхаць палыном!
Паляжу на шоўкавых атавах
І яны мяне павабяць сном.

Раскрылю, як ветразь белы, крылы,
Паімчу ў блакітавы прастор
Да Сусвету, што з касмічным пылам,
Сонечнага зарыва і зор.

#вечное #размышлениеовечном #роздум #сусвет #вселенная

Музычны праект SivaLove _Da Vechnasci, 2015 https://www.youtube.com/watch?v=tI3fIS_lf0A

ЛЮБОЎ СІВУРАВА: «ВЕЧНАСЬЦЬ ЁСЬЦЬ. ПРОСТА НАМ МАЛА ПРА ЯЕ ВЯДОМА» (ДЭБЮТНЫ СЫНГЛ SIVALOVE)


Рецензии