Бор
Велічных крылаў шум,
Сум.
Потам на твары прыроды ляжыць
Шэрая вільгаць імжы —
Кружы!
Брыдзі па сцяжынкам: ці ёсць хто жывы?
Чарніцы тут, яблык крывы
Баравы,
Брусніцы, вядзьмарскія колы грыбоў.
Ягады ў рот ды смяротнасць — у кроў:
Здароў...
Пот на ілбе непрытомнай прыроды —
Добра прайшлі, як заўсёды,
Роды.
03.11.2020
Свидетельство о публикации №120110808654