Беларускiя дзiвосы
Беларускія дзівосы -
Мхі і травы, росы, воды
Беларускае прыроды.
Тут рака гаворыць з намі,
Спяць лугі пад туманамі.
Днём русалкі чарадою
Часта ходзяць над вадою.
Раннім ранкам, на світанні
Жабы ладзяць там спатканні.
Белым днём тут соўкам спіцца.
Праўда, ёсць чаму дзівіцца!
Дзе ў палях жыта паснулі,
Улетку бегаюць касулі.
На сцяжынках між хмызоў
Ты сустрэнеш шмат зайцоў.
Паўз палі, лугі, прасёлкі
Перакінуты вясёлкі.
Роўненька пакладзены
У соснах перакладзіны.
Берагуць лясныя фарбы
Журавінавыя скарбы.
Па балотах, ля ракі
Дружна спеюць буякі.
Лес вільготны, крыху сонны
Ўпадабалі парасоны.
Ладзяць танцы-каруселкі,
Малюпасенькія елкі.
У маім азёрным краі
Пабываць усім я раю!
Каб адчуць яго лагоду,
Паглыбляйцеся ў прыроду.
Свидетельство о публикации №120110706968