Прабач мяне!

Прабач, мой край, прыходжу што з бядою,
Але ж і з радасцю спяшаюся к табе!
Прабач, што ў голас мае планы мрою,
Бо ты даеш надзею у журбе!!

Прабач, што  нас звязаў лёс пакручасты,
Што я забыў абставіны, гады!
Я планаваў быць на Радзіме  госцем частым,
Не прадугледзеў пошасці й бяды!

Прабач, што аб табе ўспамін люляю,
Што радасцю сустрэч з табой гару!
Прабач, але ты ўсё, што маю
І ўсю цябе з сабою забяру!


Рецензии