Дзень ня воли

Маю Радзіму зноў камусьці трэба
У палон загнаць, зняважыць  аж да глебы.
Людзям няма за што купіць і хлеба,
А з іх чакаюць грошай  і хвалебы.

Так не бывае, хто прыйшоў у паны з пана,
Той будзе пан і пашкадуе кацяня,
А хто із мужыка, той са свайго зіпана
Пашые мітру і ўжо ня ведае й каня.

Я не змаўчу, калі ў мяне спытаюць,
З кім я далей хачу пайсці у жыццё,
Я адкажу: З Радзімай,  з роднай мовай,
З суседзямі, хто яшчэ мае пачуццё.

Я нарадзілася ў Белай Русі,
Ня трэба забіваць яе імя,
Яна мяне вучыла як прымусіць кахаць
Ды веру продкаў шанаваць, яе любя.

Калі ты любішь гэту глебу,
Калі ў цябе ёсць у ёй карані,
Ты зразумей, што берагчы нам  трэба
Яе, дапамагаць, каб ворагу дасталась ні ані.

 31.03.2017 8-55


Рецензии