На пагорку ля царквы Iльлiнскай...

***
На пагорку ля царквы Ільлінскай
Клён апошні ліст ужо згубіў.
Справіў ён па восені памінкі,
Па душы, каторую любіў.

Ён сваё па восені адплакаў,
Будзе зноў журыцца да вясны.
Прэлых лісцяў вадзяныя знакі –
Гэта плата восені за сны,

У якіх ён з любай цалаваўся
Ля царквы Ільлінскай на гары…
Сёння сам з сабою ён застаўся.
З ім хоць ты, паэт, пагавары!

05. 11. 2020 г.


Рецензии