Шымуку В. М

Чытаю вершы Шымука,
Лічы нататкі бацькі сыну,
Між волі коціцца сляза ,
Не прачытаўшы й палавіну.

Той хваляй Нёманскай вады,
Мяне ён вершам нібы лашчыць,
І дорыць мне цераз гады,
Той запавет жыццёвы матчын.

Я п'ю ваду з яго крыніц,
З яго рачулак сілу маю,
І распластаўшы цела ніц,
Той край з ім разам абдымаю.

У полі тым і ў тых лугах,
Дзе ён знайшоў сваё натхненне,
Я крочу сёння, шаг у шаг,
З яго "высокім" пакаленнем.

Ёсць аб чым марыць, прыклад браць,
Яны вайны мінулай дзеці.
Вучылісь плечы распрамляць,
У краіне лепшай на планеце.

І пра каханне да яе,
Да той дзяўчыны, што з Лявады,
У вершах кажа, як пяе,
Свае цудоўныя рулады.

Таму ў ва сне і жыта зноў
І за сялом сінеча лёну.
Ты ў родных вобразах знайшоў,
Жыццё сваё і радасць плёну...

Над вёскай вечар кінуў змрок,
Але чагось не даставала.
Нібы пытаў мяне:" Сынок,
Што з краем любым сёння стала?!"


Рецензии