Жыццё
Пытанне ў тым, як час марнуем -
За чымсьці гонімся штодзень,
А гук жыцця свайго не чуем.
Жыццё спрабуем падмануць -
Мы надаем так многа сэнсу
Той мітусне, у якой жывем,
Якая раптам - і прарвецца.
Чаму мы адчуваем моц,
Рашучасць у тым, што прагна робім?
Мы ўпэўнена гульню вядзем,
А заўтра будзем па-за полем.
Спрабуем разгадаць сябе -
Навошта я, з якой я мэтай
Прыйшоў сюды, сяджу, гляджу,
Імкнуся часткай стаць Сусвету?
З тых , хто зышоў, яшчэ ніхто
Назад сюды не павяртаўся.
Толькі ў памяці жывых
Памерлы чалавек застаўся.
Жыццё адно, яго як жыць -
Для сябе кожны вырашае.
Як пры жыцці знайсці адказ
Што пасля смерці нас чакае?
04.11.2020
Свидетельство о публикации №120110409731