Ды пайшло усе яно

А ты ведаешь, што?
Ды пайшло ўсё яно!
Надакучыла бачыць
Усёе адно.

Надакучыла мырыць
Аб лепшым жыцці,
Калі час наш ідзе,
А цяпер ўжо бяжыць.

А калі ўсё змяніць,
Ці нам жыць так, як ёсць –
Што нам гэта дае?
Не звярнуць маладосць.

Час ідзе, ўжо бяжыць…
Як пражыць, як пражыць!
Есці, піць і хадзіць,
Пакуль зорка гарыць?

Як сказаць, што ў душы,
Чалавек іншы я?
Як мне гэта сказаць?
Ці падымуь на смех?

Што рабіць, што рабіць?
Мае слёзы плывуць…
Пакуль думаю я,
І гадзінкі ідуць…

Я нашто нарадзілась
З такой галавой?
Я – праблема для ўсіх,
Як змагацца з сабой?

Бог, навошта мне дар,
Бачыць тое, што ўсе
Не змаглі заўважыць,
Прабываючы ў сне?

Я не сплю, Бог не спіць,
Ззяе сонца, гарыць.
Люд адзіны сон сніць,
Як на грошы глядзіць.

А я мару пра цуд,
Што змагу песні пець,
Свае вершы пісаць,
Кветкі фатаграфаваць.

І глядзець на ваду,
Не баяцца яе!
Слухаць, як пяе хваля,
Калыша мяне.

Ўсміхацца насамрэч,
Своёй мараю жыць,
Выдумляць іх усе болей,
Каб у жыццё ўвасобіць.

Мне б кудысьці далей,
Або, можа, вышэй –
Хоць куды ты нясі
Маю душу хутчэй!

Так дастала сядзець,
І на монік глядзець…
Ды пайшло яно ўсе!
Трэба ўперад ляцець!

15.01.2018

Алена Палеская


Рецензии
Вельмi. ВельмI. Прекрасно и головокружительно. Трогает однозначно. С уважением и улыбкой В.

Виктор Палей   18.03.2021 22:05     Заявить о нарушении