Инверсия
Што сусвет — клубкі гарадоў
І малыя клубочкі вёсак.
Што цягнецца з іх павуцінне
Аўтатрас, чыгунак, шляхоў
Праз тэкстуры палёў, бярозак.
Праз тэкстуры, якія хаваюць
Нішто.
Але вось пакідаю горад
І брыду па бясконцых лясах,
Пераходжу ў палях рачулкі.
І — інверсія. Ім без дакору
Аддаю існавання стяг.
Што ж клубкі гарадоў-завулкаў?
Толькі чорныя дзіры ў тканіне
Быцця.
04.11.2020
Свидетельство о публикации №120110408529