Парасончыкi

Не трэба скардзiцца на восень з-за даждоў
Глянь колькi парасонаў - бы грыбоў!
Iдзеш, нiбыта трапiў  ты ў казку,
Глядзi i усмiхайся, калi ласка!

Ох колькi маюць фарбаў ды ацценняў!
Якi прыгожы стыль ды афармленне!
А гэты вунь, бы сонейка, iдзе
З сабою радасць, аптымiзм нясе!

А той нiбы вяселачка спусцiўся,
I хмуры дзень узяў ды разгубiўcя.
Не трэба скардзiцца на восень з-за даждоў:
Глянь колькi парасончыкаў-грыбоў!


Рецензии