Лёгким крокам...
Лёгкім крокам завяршае восень шлях,
Той, што абазначыла Прырода.
Гаспадыня тут яна, а ні ў гасцях,
Ўсё прыбрала ў полі, агародах.
Адляцелі ў край далёкі жураўлі,
Лес прыціх, як быццам у чаканні.
Прахалодай цягне ад сырой зямлі,
Небакрай у хмарах на світанні.
Жоўтым лісцем накрывае лістапад,
Тыя сцежкі, дзе гулялі летам.
Больш не ззяе ноччу дзіўны зоркапад...
Толькі верш складаецца паэтам.
*. *. * 03.11.2020 г.
Свидетельство о публикации №120110310104
на роздуми які виливаються віршами у поета.
Чудова лірика, гарно!
Николя Шарм 09.11.2020 22:33 Заявить о нарушении
Поэтам длинные ночи только на пользу.
Анатолий Уминский 09.11.2020 22:52 Заявить о нарушении