У даль бярозавую глянеш...

***
У даль бярозавую глянеш
І зразумееш, што жывеш,
І лістападам раптам станеш,
І лісце, нібы славу, жнеш.

Ды не сажнеш прызнання краю,
Нібы цябе няма зусім.
О, колькі золата я маю!
Брыду па лісці залатым…

У даль бярозавую… Мару…
І разумею, што жыву,
Бо даў сам Бог мне дзень і хмару,
І луг, і поле, і траву…

02. 11. 2020 г.


Рецензии