Лiстапад. Яшчэ цвiтуць вяргiнi...
Лістапад. Яшчэ цвітуць вяргіні,
Не апала лісце з жоўтых груш.
Яблынькі – зялёныя багіні –
Ўсё яшчэ не агалілі душ.
Лістапад. Пачатак. Яшчэ цёпла.
Я таксама не застыў душой,
Хоць даўно ад слёз яна прамокла,
І не ўзняць ёй крылы над сабой.
Лістапад. Мы паглядзім, што будзе.
Калі-небудзь лісце ападзе,
І ў працяглым ветру перагудзе
Прыйдзе час закончыцца бядзе.
01. 11. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120110104277