Да волi
Да Волі спяшайся павольна.
Не трэба нахрапам браць раць!
“Пара ўставаць, — скаціну выганяць!”, —
Загляне сонца і ў наша аконца...
Адзін раз у жыцці паміраць.
Астабрыдла цярпець смердзь, —
Даволі! Цярпець здзек, дзе —
Да волі спяшайся павольна!
Паспяшыш, — курэй насмяшыш.
Вышчэмліваць будзем па-аднаму,
Кожнага персанальна
Асудзім судом паказальным,
Каб не павадна было нікому,
На тысячы год наперад
Пераступаць законы —
Будзем судзіць па Кону.
01.11.2020
Свидетельство о публикации №120103109168