К. Симонов. Смерть друга. на белорусском языке

Смерць сябра

Няпраўда, сябар не ўмірае,
Ён побач быць перастае.
І дом з табой не падзяляе,
І з пляшкі ён тваёй не п'е.
З табой, занесены буранам,
Застольнай не пяе, сядзіць.
Ля печкі ён бляшанай радам
Пад шінялём адным не спіць.
А ўсё, між вамі што круціла,
Усё, за вамі што ішло,
З яго парэшткамі ў магілу
І легчы разам не змагло.
Упартасць, гнеў яго, трыванне —
Сабе ты ў спадчыну ўсё ўзяў,
Двайнога слыху, сузірання
Навек уласнікам ты стаў.
Любоў адпісваем мы жонам,
А успаміны ўсе — сынам,
А па зямлі, вайной спаленай,
Ісці адпісана сябрам.
Ніхто яшчэ не знае сродку
Ад нечаканых тых смярцей.
Груз спадчыны цяжэй з тым рокам,
І круг тваіх сяброў вужэй.
Той груз сабе ўзвалі на плечы,
Не пакідаючы нічо,
Агню, штыку, усю біць нечысць –
Нясі яго, нясі яго!
Калі ж ты несці ўжо не зможаш,
Загінеш раптам, можа быць,
Яго ўсяго ты пераложыш
На плечы тых, хто будзе жыць.
Ды нехта, хто цябе не бачыў,
Груз возьме з трэціх рук яшчэ,
За мёртвых помсцячы, і значыць,
Да перамогі данясе.


Рецензии
Замечательно!

Николай Попов 7   31.10.2020 18:32     Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв. Буду рада общению

Людмила Хаярова   31.10.2020 21:51   Заявить о нарушении