Музыка
Ні халоднага позірку поўні.
Вочка месяцу кімсьці занятае:
Вось ім косяць нябесныя коні,
Спадылба паглядаюць злавесныя
Зорнай зграі ваўчыныя цені
Ды цікуюць лісіцы нябесныя,
Ды шляхетнасцю вабяць алені.
І глядзіць так сувора-запытліва
Бык нябесны ў цудоўнае вочка
Пад мелодыю стуку капытнага
З пералівамі зорных званочкаў.
27.10.2020
Свидетельство о публикации №120103007598