Дружа

Д.

Грукаў метал па металу,
Надрыўна вішчала піла,
Гудзеў рухавік.
Лаялі самазабыўна
Рабочыя пад вакном
Усё, чым стаіць свет.

Было ўсё вакол дысанансам.
Хацелася мне, дружа,
Гэта табе паказаць.

Схавалася я ў музыку —
І тут адбылося штось.
Перавярнуўся свет.
Быццам было так спрадвеку:
Грукат жыцця невыносны
З'яўляўся музыкай сам.

Было ўсё гармоніяй чыстай.
Хацелася мне, дружа,
Гэта табе паказаць.

Думкі з табой размаўлялі,
Кроў пульсавала табе,
Але цябе не было.
Ты існаваў нядоўга:
Як і ўсё на свеце,
Ты быў трызненнем маім.

Сусвет з пустаты тчэцца,
І я адчуваю, дружа,
Як ты глядзіш праз мяне.

22.10.2020


Рецензии