Капаць
Ранкамі страшна ўстаць.
Што за часы, халера!
Дзяўбаць-капаць!
Ледзьве зірнеш навокал —
Хочацца зрок губляць:
На мінімалках Оруэл.
Дзяўбаць-капаць!
Ледзьве зірнеш у сэрца —
Мазгі ўжо не развязаць.
Сусветы, пакуты, смерці...
Дзяўбаць-капаць!
Што тут рабіць, зараза!
Як з гэтым існаваць?
— Не прызнаваць паразы.
Дзяўбаць.
Капаць.
21.10.2020
Свидетельство о публикации №120103007531