Повар

Вары, вары, гаршчочак,
Разумненькі ты мой.
З цябе і ўдзень, і ўночы
Я чэрпаю рукой.

Ты наварыў пытанняў,
Адказаў і дзівос,
Прымусіў успрыманне
З'ядаць усё ўсур'ёз,

Прыправіў страву болем,
Пабудаваў муры...
Гаршчочак мой, даволі.
Гаршчочак, не вары.

21.10.2020


Рецензии