Мрои ночы

Часіны адыходзяць бы імгненні
Ужо ноч ператвараецца ў зару,
А я у нейкім непаразуменні,
І ціха с Богам  гавару…

Гаворка наша толькі пра зямное,
Але  бяз гэтага нельга ніяк,
Смяецца і плача  Ён са мною,
І выпраўляе мой жыццёвы шлях…

Ня спіцца ў смутку аб родных,
Што дзесьці блукаюць душой,
Шукаюць адказаў нягодных,
Ня дома, а там … за мяжой.

Бы кіпенем агортвае мяне
Да загубіушыхся мая любоў,
Даруючы ўсім усё у сне,
Зранку малюся Богу зноў…

03.02.2008 6-00


Рецензии