Патаемнае
Так дзесьці у глыбіні душы
У кожнага знойдзецца месца,
Якое мы адкрыць ніколі не спяшым…
Там чысціня і сінь нябёсаў,
Там свежы подых навальніц,
Імгла зямлі ад белых росаў,
Чаканне светлых зараніц…
Хай будзе так, як ёсць, як трэба,
Хай хлусяць вусны, не душа,
Хай у гэтай непрыемнай цемры
Памрэ ўсё, мне не шкада…
Ратуй жа, Божа, нашы душы!
Даруй нам цяжкія грахі!
Я ў полымя сябе ісці прымушу
За чысціню Маёй Зямлі…
***
Як кветкі ўдзень да сонца iмкнуцца,
Душа ляціць к свайму Айцу,
Каб больш ніколі ў цела не вярнуцца.
Ён адшукаў блудоўную аўцу …
Хай будзе так, як ёсць. Так трэба…
Свой крыж ні кінуць, ні змяніць,
Хай цела выйшла i войдзе ў глебу,
Душа ж к вышыням нас маніць…
2007-2008
Свидетельство о публикации №120102900934