Грамада, цi Цень Курапатау

За што стаяла грамада
На плошчы Незалежнай?
Яна малілася штодня
Аб велічы бязмежнай.

У Курапатах нездарма
Крыжамі гнуцца цені,
Касцямі дыхае зямля
Ад болі і сумлення.

Мы помнім нашу чараду –
Заўжды рабамі звацца.
Цягнулі доўга барану,
Але чарга – падняцца.

У голас песня загучыць
Пра лёс маёй Радзімы.
І беларус больш не змаўчыць,
Хай хопіць яму сілы

На тое, воля каб была
За родны край змагацца,
З замежжа не баяцца зла
I больш рабом не звацца.

Наказ даю вам назаўжды:
Свабоду беражыце,
І подых волі малады
З павагаю нясіце!
10-11.12.2019.


Рецензии