Бабiна лета
У кароткім кастрычніцкім дні,
Значыць шчодрасць цяпла прыхінецца,
І каліны заззяюць агні.
Туманоў выцінанка сівая
Неахвотна з надворка спаўзе,
І душа ад дажджоў шчэ сырая
Будзе лашчыцца зноў па чарзе
То блакітам, то сонейкам сціплым,
Будзе пеставацца цішынёй,
Ні варотцы, ні дзверы не рыпнуць,
І сустрэнешся нібы з раднёй -
З клёнам, ліпай старой, вераб'ямі:
Сонца промнік усім дарагі,
Усхвалёваны яснымі днямі,
Хоць гуртуюцца дзесьці снягі.
Ды цяпло па Пакровах бывае,
Стан узвышаны мае душа,
Кажуць: бабіна лета палае...
І названа сапраўдным спярша.
20.10.2020 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №120102304429
З великою повагою - Ігор...
Чуть-Чуть Другой 31.10.2021 14:20 Заявить о нарушении
Прыемна пачуць ад Майстра, які ў амаль звычайным, сціплым вершаваным аповедзе адчуў насалоду... Буду спадзявацца, што так...
Дзякую шчыра!
Ядвига Довнар 31.10.2021 14:46 Заявить о нарушении
А красу, якщо вона є, не помітити - неможливо! Живе Беларусь...
Чуть-Чуть Другой 31.10.2021 15:02 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 31.10.2021 15:15 Заявить о нарушении