Празрыстай становiцца восень...

***
Празрыстай становіцца восень,
І сонца – халодным.
І просіцца сэрца у просінь.
Бязродным здаюся сабе я
Пад небам празрыстым.
І лёгкім, бязважкім
Нясуся я ў просінь…
Празрыстай становіцца восень.

22. 10. 2020 г.


Рецензии