Дзявочы вiнаград лiстоту скiнуу...
Дзявочы вінаград лістоту скінуў.
Не за гарамі, значыць, лістапад.
Здаецца, я б душой яго адрынуў,
Але душа не вернецца назад.
Пахмурны дзень, і плечы вінаграду
Вісяць і мерзнуць. Стыне мілы сад.
Я стыну сам і стыні той не рады,
Але няма шляхоў з яе назад.
21. 10. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120102104130