Карали
Пякельны стварылі сусвет,
Дзе Клара губляе каралі,
А Карл губляе кларнет.
Паспелі пра іх мы забыцца,
А ў бедных спакою ні дня:
Абодвум ім добра за трыццаць,
Абодвум абрыдла гульня.
І я з тых забыўлівых творцаў,
Што вечнасць ствараюць няўзнак.
Хоць раз са свядомасці моцай
Ствару пасля пекла працяг.
Не будзе там сопляў, кахання:
Не тыя гады, не той свет,
Дзе Карл вяртае каралі,
А Клара вяртае кларнет.
Сустрэча іх будзе апошняй,
І мір напаткаюць яны.
Дзівіцца пасля будзе кожны,
Хто выпадкам пройдзе праз сны,
Дзе Клара ўсё лашчыць каралі,
А Карл, такі самы шкілет,
Да вуснаў штораз прыкладае
Адным зграбным рухам кларнет.
19.10.2020
Свидетельство о публикации №120102102280