Цiха плывуць аблачынкi...

***
Ціха плывуць аблачынкі.
Восень плыве нада мной.
Ў жоўтым бярозы-дзяўчынкі
Ціха стаяць пад гарой.

Ціха пайшоў хтось з кароўкай.
Сонечны сёння дзянёк.
Цягнецца ў неба вяроўкай
Ціха над хатай дымок.

Ціха так моліцца восень,
Ціха плыве нада мной.
Ціха душа мая просіць
Тут пастаяць пад гарой…

20. 10. 2020 г.


Рецензии