Хмары ходзяць над зямлёй...

***
Хмары ходзяць над зямлёй,
Над садамі і раллёй,
І над хатаю маёй.
Хмары восені зямной.

Не хачу нічога сёння:
Ні агню лістоў бяроз,
Ні мядзяных на далоні
Лісцікаў паніклых лоз.

Не хачу нічога сёння.
Залатой асіны скроні
Аблятаюць на зямлю
Восені, што так люблю...

19. 10. 2020 г.


Рецензии