Жарства

МУЛЬТЫМЕДЫЙНАЯ ЛІТАРАТУРА

Жарства
І.
Каторы дзень шыхтамі мірных рот
МЫ заліваем вуліцы сталіцы,
каб ты заткнуў нарэшце гнойны рот,
свайму народу стаўшы ў апазіцыю!
Ня будзе дараваньня!Кінь чакаць!
За паняверку ёсць адна АДПЛАТА,
і за вердыкт "Публічна расстраляць!"
прагаласуюць сотні тысяч "катаў".
Хіба ня знаў:народ - ён не цяля,
ён у тваім сіпатым галашэньні
даўно ўжо вЫчуў подласць круцяля
і вынес адназначнае рашэньне.
Спазьніўся ты ў "пенаты" кдб -
яшчэ ў 96-м тут чакалі
адкаліброўкі на тваім ілбе
дыяметру 7,62.Да жалю,
тады быў час для іншае гульбы,
народ быў не гатовы да замесу.
Праз 26 пара для барацьбы
прыйшла ў фармаце мірнага пратэсту.

ІІ.
Два месяцы мы мераем сталіцу
паходным крокам,з барабанным боем,
а дзесьці па дварах у амуніцыіі
кучкуюцца слабавікі-ізгоі.
Даўно вядомае ўсім племя шакалінае
чакае,ну калі ж настане момант,
каб з тылу кінуцца па сем на аднаго,
і каб у цемры не было відаць,
як сем з дубінамі пачнуць зьбіваць.
Два месяцы выключна мірных сходаў,
два месяцы як паўстае з народу
тутэйшага
ПРАДУКТ НАЦЫЯНАЛЬНЫ -
сьвядомая ва ўласнай праўдзе НАЦЫЯ,
ЯК СЬМЕРЦЬ І КРАХ КРАМЛЁЎСКАЙ ІНТЭГРАЦЫІ.
ІІІ.
Але ня час для расслабленьня целаў -
сьціскаецца спружына Рэвалюцыі,
і калі сёньня ты вярнуўся цэлы,
то значыць твой сусед пад экзэкуцыяй.
Нам тут на днях другі пасьля галоўнага
паабяцаў,што будуць забіваць.
Задача зграі - нішчыць нашы слоганы
і волю нашу нейтралізаваць.
А мы праменна ў дождж,на вецер вольніцы
ідзём і гонім прэч ганебны страх.
Вось толькі за зьнявечаную школьніцу
адпомста паліць лёгкія ў грудзях.

ІV.
Як ні круці, няўмольна завяршаюцца
блуканьні мірныя па нашых гарадах.
Цяпер НА ТЫМ БАКУ няхай жагнаюцца
і моляць Бога,каб прысьпешыў крах.
Мы столькі дзён давалі нашым ворагам
адзіны шанец - здацца,адступіць,
пакінуць з гонарам зьняслаўленыя "органы"
і даць Народу годна ў міры жыць.
Што ж,не пачулі,не дапялі важнага:
апалы ліст назад не прырасьце,
і я,паэт,сабой упаўнаважаны,
радком сталёвым сьведчу:БЫЦЬ ЖАРСТВЕ!

(...)
13/14.10. 2020,
Марыліна Горка


Рецензии