Без страху
Калi жыццё ты душыш ад душы.
Калi наш сцяг злятае, нiбы лiсце,
Калi Пагоня дыбiць на мяжы.
Я не магу глядзець у твае вочы,
Бо страшна бачыць звера ўнутры.
Цяпер лягчэй мне жыць у цемры ночы,
Бо дзень мяне iмкнецца разбурыць.
Мне не магчыма прыклад браць з учынкаў,
Якiя бессаромна ты вядзеш.
I я не веру, што свой адпачынак
Ты ў спакоi, цiха правядзеш.
Нiкому нельга сэрца сваё знiшчыць
I жыць далей у здрадзе да сябе.
Але заўжды ўсяго адно ёсць выйсце
I гэта выйсце ў шчырай барацьбе.
Хай не магу з табою пагадзiцца
I хай мне страшна вельмi ўнутры.
Але свабода мне не толькi снiцца,
Я з ёю сам шыбую дагары.
Там, дзе iмкнуцца конi ў белай пене
I дзе лунаюць у небе журавы,
Там я знiшчаю ўсе свае сумненнi,
Каб жыць без страху на сваёй зямлi.
16-18.10.2020.
Свидетельство о публикации №120101900363
Елена Шахова 7 11.01.2021 23:03 Заявить о нарушении