Вецер гне малiну у садзе...
Вецер гне маліну ў садзе
І бярозам вецце гне.
Восень з жоўтым у паглядзе
Раптам пройдзе, прамільгне.
Сонца выблісне і знікне,
Вецер золата сагне,
Голле ўзнімецца, панікне,
Дзень, як хвіля, прамільгне.
Вецер сціхне, сонца гляне
І з усмешкай прамільгне.
Зноў кастрычнік у тумане,
Вецер зноў маліну гне…
Восень хутка прамільгне...
19. 10. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120101902808