Вiншаванне з юбiлеем для мацi

Мама, родная, матуля -
Ты наш светлы чалавек!
У гэты дзень цябе віншуем
І жадаем цэлы век
Яшчэ ісці па гэтым свеце
І не ведаць перашкод,
Каб цябе унукі, дзеці
Радавалі з года ў год.
Дабрабыту і спакою,
Толькі ўзнеслага настрою,
Згоды у сям'і, кахання,
Усіх жаданняў выканання.
Больш ўражлівых падзей
Менш гарот і злых завей.
Каб здароўе было крэпкім,
А няўдача з'явай рэдкай.
Ты ў святочны юбілей
Стала крышачку сталей,
Але у сэрцы маладосць
Хай бурліць усім на зайздрОсць!
Доўгіх год, цяпла і сонца
Любім мы цябе бясконца!


Рецензии