Самапачуванне

Я пачуваюся здаровым
І нават крыху маладым!
Ды як убачу ў люстры бровы-
Ўсё разлятаецца , як дым.

Дык я стараюся паменей
У люстра тое і глядзець,
А мару фею на калені
І з ей абняўшыся сядзець!

Няхай тады цякуць хвіліны
Сваёй няспешнаю хадой.
Я маладзецьму ад дзяўчыны
З душою вечна маладой!


Рецензии