Ракета

Мы селі ў ракету, і нас запусцілі
Ў чорную нафту "нішто".
Пасля перагрузак мы вочы адкрылі -
І тут аказалася, што...

Мы нібыта ведаем адзін аднаго
Дзве тысячы год.
Можа быць, я праца пэндзля твайго,
А можа быць, наадварот.

А можа быць, хтосьці сярод бліскавіц
Ідзе між палёў да агню.
І марыць, каб дзесьці мы здолелі быць -
І лёгка ідзецца яму.

А можа, мы проста заўсёды былі.
Не важна, вада, пар ці лёд.
Бо мы нібыта ведаем адзін аднаго
Дзве тысячы год.

І мы ляцім вечна з ніадкуль нікуды,
Па курсе - ніводнай зямлі.
Ад многіх ведаў можа быць многа бяды,
Але бяды не будзе, калі...

15.10.2020


Рецензии