Таямнiца

Восень кроплямі села на загарадзь,
За акном,
Думкі буйныя б’юцца аб непагадзь,
Нібы гром.

А ў гарбаце гарачай плавае -
Сіні кіт.
У ім цукеркі з арэшкамі і "Узлётныя".
Дынаміт.

Вершы цёплыя лепш складаюцца
Ад нуды.
Смех і дурасць у паветры лаюцца -
Да бяды.

Танец лісця палохае гучную
Страказу.
Яшчэ момант і снег пасыплецца
На казу.

Ноч пытанні дурныя раскідала
Пакрысе.
У небе ніткамі кропкі злучаны,
Знічкі ўсе.

Сярод шышак хваёвых схавалася
Цішыня,
Верхавіны яловыя чухае
Вышыня.

Фарба белая каву запэцкала -
Малако.
Недзе кніга ў намёце згубілася,
Не маё.

На Ятранцы пад лёд схаваліся
Акуні,
А на ліпе ізноў схамянуліся
Вераб’і.

Прамень сонечны на праталінцы
Зіхаціць,
У завулках лясных людзі лашчацца,
Бо свярбіць.

Усё бяжыць, усё цячэ, змяняецца,
Падае ніц.
А ў шафе стаіць куфар мудрасці:
"Ма.. нейкі прынц".


Рецензии