Рыгорка вершы дзецям
Толькі ў небе ўзыйдзе зорка -
Спаць рыхтуецца Рыгорка.
Чысціць зубы ён старанна,
Як вучыла мама Ганна.
Робіць гэта ён штодзённа
Перад сном і зранку сонны.
Для таго, каб не балелі
Зубкі хлопца, кашу елі.
Каб жавалі ежу смачна,
Трэба хлопцу быць удзячным -
Чысціць зубкі, даглядаць
І даваць адпачываць.
Кожны зуб тады ў Рыгоркі
Будзе моцны, як вавёркін.
Фота интэрнэт
Свидетельство о публикации №120101506751