Пакуль жывая мама

Пакуль жывая Мама
Душою я дзіця,
Сцяжынаю да храма
Мацую шлях жыцця.

Пакуль жывая Мама
Не стану сіратой,
Сядзібы роднай брама
Не стрэне пустатой.

Пакуль жывая Мама
Са мною пачуццё,
Хоць дзедам стаў таксама
А ёй заўжды дзіцё.


Рецензии