Выдма

Караскацца па цёплым боку выдмы,
Паслізгвацца, валіцца на пясок.
Вяршыню абяцае кожны крок,
Спакой сярод застылых краявідаў.

Караскацца, не думаць, што затым.
Падняцца каб сабе дазволіць штосьці,
Каб выцягнуць пад срэбным светам косці,
Каб свет пабачыць вольным — і сваім.

Не думаць пра падзенне з тога боку...
І філасофскі камень гіне зноў.
Ну і няхай ён коціцца далоў.
Я бачу сны пад нечым белым вокам.

13.10.2020


Рецензии