Я ёсць таки, бо ты была са мною
У думках, я дамовіўся з сабою
Узрушыць паэтычны мой настрой
Бо ў марах я цябе лічыў сваёю.
Ты распаліла полымя ў ва мне,
Пажар жаданняў у ва мне палае.
Прыходзіш ты ў эратычным сне
Уся галюткая і трапяткая.
Праз сон к табе жаданне скалане
Сталіўшы плоць салодкаю ахвотай,
Бо без цябе такой, няма мяне,
Спавітага каханнем і пяшчотай.
У каторы раз пытаннем паўстае,
Не выпадковасць нашага спаткання.
Я дагараю, згаснуць дні мае
Праз вугалькі апошняга кахання…
Свидетельство о публикации №120101304051