Як хочацца пабачыць твае вочы
На прыканцы пары мужчынскіх дзён,
Адчуць твой млосны позірк сярод ночы
Пачуць працяглы ў асалодзе стогн.
Надзею ў сабе слабую грэю
І кожны подых ночы ловіць слых,
У марах да адной цябе шалею
Да імпэту абдымкаў маладых
Твайго мне і паўслова дастаткова
Убударажыць душу мне і кроў.
Праз сон з табой гучыць мая размова
Я да цябе імкнуся зноў і зноў.
Свой лёс нам немагчыма перайначыць
Праз боль адчаю душу раздзіраю
Гаюча чуць цябе, гаюча бачыць,
Гаюча ведаць што цябе кахаю!!!
Свидетельство о публикации №120101304016