Цёмнай ранiцай восеньскай сэрца ахутана...
Цёмнай раніцай восеньскай сэрца ахутана.
Цішыня. Хутка пойдзе апенькавы дождж.
На сукенцы стаіць мая вішня разутая,
Бы сарваў яе з вішні раз’юшаны хтось.
Цішыня. Гэта вішня сама яе скінула,
Калі плакалі ў небе над ёй жураўлі,
Калі хмары дажджы разам з сумам абрынулі,
Калі мары яе адцвілі на зямлі…
13. 10. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120101302556