Дрымота
Што ты бачыш у цемры цяпер?
Наўздагад, цi свядома там крочыш,
Па вадзе, цi як зрынуты звер?
Што ты памятаеш, што ты любiш,
Што наогул шануеш у жыццi?
Кiм ты быў i якiм яшчэ будзеш,
Ты на водмелi, цi з глыбiнi?
Дзень мiнулы для ўсiх яшчэ цёплы.
А вось дзень, што з вякоў, ужо згас?
Ён таксама для нас будзе ветлы,
Калi мы не забудзем той час!
Час, калі сваім потам-крывёю
Нашы продкі ўгнойвалі лёс,
Каб нашчадкі магутнай сям'ёю
Сталi часткай вялiкiх нябёс.
А пагэтаму, нават у цемры,
Трэба помніць мінулае ўсім.
Каб прачнулiся мы ад дрымоты
Назаўжды. Навякi. Назусiм.
11-12.10.2020.
Свидетельство о публикации №120101208843
С уважением,Мария
Мария Тебленова 14.10.2020 21:37 Заявить о нарушении