Агиднае

Не, не благое, не добрае
І не катуе жыццё.
Белае, шэрае, чорнае,
Грэшнае ці бездакорнае,
Так адбылося - і ўсё.

Промні, я веру, бяскрыўдныя,
Лашчаць пяшчотна штораз.
Ды бачу вачамі абрыдлымі
Праўдападобна агіднае
Сонца на небе падчас.

Сонца, трывай мяне, любае!
Я ўжо шукаю маршрут,
Дзе б мае думкі бяззубыя
Больш не складалі са згубамі
Вечнае кола пакут.

10.10.2020


Рецензии