Эх, кастрычнiк! Туман. Цiшыня...

***
Эх, кастрычнік! Туман. Цішыня.
Куст каліны ружовы на ўзмежку.
За калінай прыпнуў хтось каня,
На каліну – павесіў усмешку.

І гарыць яна яркім агнём
Гаркавата-прасветленых ягад
І плыве над кастрычніцкім днём,
Як да сонца асенняга прага.

09. 10. 2020 г.


Рецензии