2. Трывожнае кастрычнiцкае сонца...
Трывожнае кастрычніцкае сонца
Ў чырвоным суме стомленых вяргінь.
А тонкі жоўты промень-валаконца
Прабіў імглу і кінуўся – у сінь
Трывожнага кастрычніцкага неба.
А што яшчэ пад небам гэтым трэба
Табе і мне? Чырвоныя вяргіні,
Нібыта сонцы ў сад упалі з сіні…
08. 10. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120100802557