Грызун

Што за жудасны звер
Маё сэрца цяпер
Грызе?

Што за згушчаны жах
Да грудзей па руках
Паўзе?

Што за здань, што за кат
На пакутны абрад
Вязе?

Бач, а пыса — мая,
Самастойная ж я
Балазе.

05.10.2020


Рецензии