Iншапланецянка

Мазгоў зялёнае рэчыва
Праз зрэнкі яе прасвечвала.
Няўпэўненым бляскам ранку.

Няўжо іншапланецянку
Я бачу, бы на далоні?
Ударыла кроў у скроні.

Прыгожую – не пачвару:
Фісташкавы колер твару,
Што елкі іголкі, вейкі,
Усмешка з падвохам некім,
Змяіным клубком валоссе
Смагардавае вілося.
Яна адчыніла дзверцы
У грудзі – там онікс-сэрца
Пульсуючае, жывое,
З неонаваю крывёю.

Мяне абняла за плечы,
Шапнула: “Ляцім у вечнасць!”

Прачнулася ў хаце –
                бачу :
Абраз Божай Маці…
                плача.


Рецензии
Красиво, загадочно, необыкновенно!
Я думаю - абраз это икона !?
Светлые проникновенные стихи.
Просто чудо...

Надежда Ковальская   05.06.2021 15:25     Заявить о нарушении