Сон
Ды паспытаць каханне насамрэч —
Вось той рэцэпт, што нам усiм патрэбны,
Каб птушкай вольна ў небе паляцець.
Нябёсы вабяць кожнага, хто ў сэрцы
Умее людзям шчыра дараваць.
Хай свой бульбаш, цi нават, iншаземцы —
Усiм Хрыстос нас вучыць спачуваць.
Бяру за руку волю i ўдачу,
Але не я — яны мяне вядуць.
Туды, дзе я высакароднасць бачу,
I дзе анёлы нам спрадвек пяюць.
Туды, дзе закаханы i шчаслiвы,
Жыве павольна кожны чалавек.
Дзе вецер не кранае хмараў шчыльных,
Дзе не пануе анiякi здзек.
I вось iду павольна i свабодна,
Смяюся з сонцам, чую птушак звон.
I гэта так усё неверагодна,
Што я ўлюбляюся ў свой дзiвосны сон.
1.10.2020.
Свидетельство о публикации №120100509141